Коратка пра жнівеньскі путч 1991 года: Саюз распадаўся, быў моцны крызіс, нацыянальныя рухі адраджал…

Мінск Навіны

Коратка пра жнівеньскі путч 1991 года: Саюз распадаўся, быў моцны крызіс, нацыянальныя рухі адраджаліся і дамагаліся незалежнасці, камуністы хацелі захаваць саюз, зладзілі путч, які не атрымаўся і тым самым толькі паскорылі развал саўка.

У Беларусі путч падтрымалі сілавікі, войска і савецкая прэса, насельніцтва і чыноўнікі асабліва не актыўнічалі, а дэпутаты БНФ асудзілі камуністаў. “На заклік дэпутатаў БНФ у першы дзень путчу ў Мінску на тагачасную плошчу Леніна выйшла каля двух соцен чалавек, 21 жніўня – ужо некалькі тысяч”.

“Зрэшты, правал путчу карэнным чынам змяніў беларускую гісторыю: неўзабаве была часова спынена дзейнасць камуністычнай партыі і абвешчана незалежнасць Беларусі. Пасля путчу згаданая камісія Вярхоўнага Савета прапанавала звольніць шэраг службоўцаў, якія падтрымалі ГКЧП. Але ўсе яны засталіся на сваіх пасадах. Выключэнне – спікер парламента Мікалай Дземянцей”

Крыніца