Дажджы, навальніцы і пахаладаньне. Якім будзе надвор’е ў Беларусі бліжэйшымі дняміУ Беларусі на пача…

Мінск Навіны

Дажджы, навальніцы і пахаладаньне. Якім будзе надвор’е ў Беларусі бліжэйшымі днямі

У Беларусі на пачатку наступнага тыдня чакаецца няўстойлівае надвор’е з дажджамі і навальніцамі. Паводле прагнозаў, 17 жніўня тэмпэратура ўдзень будзе дасягаць +21…+27°C, на паўднёвым усходзе — да +29°C. https://smarturl.click/41xJX

18 жніўня стане халадней: на большай частцы краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя, магчымыя навальніцы. Удзень будзе +15…+22°C, на паўднёвым усходзе — да +29°C.

19 жніўня тэмпэратура складзе +18…+25°C. Ноччу і месцамі ўдзень чакаюцца кароткачасовыя дажджы, на поўначы ноччу магчымыя моцныя ападкі і навальніцы.