
Медыя: Варшава ў зоне дасяжнасці новых расейскіх дронаў
З расследавання The Telegraph, заснаванага на спадарожнікавых здымках і ўцечцы дакументаў вынікае, што ў Расеі створаныя мінімум 10 пляцовак для запуску дальнабойных дронаў уздоўж межаў з Беларуссю і Украінай.
Паводле ўкраінскіх дакументаў, новыя дроны «Герань-4» і «Герань-5» могуць пераадольваць каля 1000 кіламетраў. Пры запуску з некаторых выяўленых пляцовак яны могуць дасягаць Варшавы.
Эксперты бачаць у гэтых фактах не толькі спосаб узмацнення атак па Украіне, але і стварэнне пагрозы краінам NATO.
7 з 10 гэтых баз ужо выкарыстоўваліся для атак па Украіне, а на некаторых працягваецца будаўніцтва новых пускавых установак.
На расследванне звярнула ўвагу «Зеркало»