ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙСёння, 17 жніўня а 18:30, на Кафедральнай плошчы Вільні а…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ

Сёння, 17 жніўня а 18:30, на Кафедральнай плошчы Вільні адбудзецца ўжо 188-ы панядзелкавы мітынг у падтрымку Украіны.

Гэтым разам акцыя будзе прысвечана ўкраінскім жанчынам, якія служаць ва Узброеных сілах Украіны.

Больш за 75 тысяч жанчын сёння працуюць і служаць ва ўкраінскім войску, больш за 5 500 з іх — непасрэдна ў зоне баявых дзеянняў. Ваенныя медыкі, парамедыкі, удзельніцы эвакуацыйных экіпажаў і вайскоўкі штодня рызыкуюць жыццём, абараняючы сваю краіну.

Падчас мітынгу ўзгадаюць і жанчын, якія загінулі на вайне, сярод іх — вядомых украінскіх ваенных медыкаў Іну Дзерусаву, Кацярыну Ступніцкую, Марыю Власюк і іншых.

Удзельніцы мітынгу:

Валерыя Галубцова — прадстаўніца Літоўска-ўкраінскага кансорцыума абароннай прамысловасці, кіраўніца напрамку сувязі, бяспекі і сродкаў радыёэлектроннай разведкі;

Мілда Матуалітытэ-Фельдхаўзен — журналістка, вядоўца і валанцёрка;

Вільма Фіокла Кюрэ — валанцёрка, якая дастаўляла ва Украіну аўтамабілі і гуманітарную дапамогу і цяпер далучаецца да Узброеных сіл Украіны.



Арганізатар і мадэратар: Аркадзіюс Вінакурас
Вядучая: Кацярына Ахотнік
Каардынатарка: Аўксе Дрансар
Фатограф: Наіль Гарэеў



Гонар жанчынам, якія абараняюць Украіну! Слава Украіне!

Панядзелак 17 жніўня
18:30
Кафедральная плошча