
У Польшчы збіраюць дапамогу сям’і беларуса, які раптоўна памёр
Адкрыты збор дапамогі сям’і 40-гадовага Аляксея Смалякова, беларуса, які жыў у эміграцыі. У ноч з 16 на 17 жніўня ён нечакана памёр, пакінуўшы жонку і маленькае дзіця.
Блізкія кажуць пра яго як чалавека з добрым сэрцам, які дапамагаў іншым, быў творчым, клапатлівым мужам і бацькам.
Сям’і неабходныя сродкі на арэнду жылля, харчаванне, камунальныя плацяжы, выдаткі на дзіця і пахаванне. На гэты момант сабрана каля 26,9 тысячы злотых з неабходных 40 тысяч.
Дапамагчы сям’і можна праз збор на Zrzutka.pl