
Веткаўскі музей ужо 12 гадоў даследуе старажытны могільнік пад Гарошкавым, што пад Рэчыцай. Там захаваўся помнік зарубінецкай культуры ІІІ ст. да нашай эры, якая лічыцца самай старой славянскай культурай. Раскопкі на ім вядуць у тым ліку і расійскія навукоўцы з «Эрмітажу», піша «Штодзень».
Раскопкі пад Гарошкавым пачаліся яшчэ ў 1960-ых, але тады дайшлі толькі да мілаградскай культуры VII–III стагоддзяў да нашай эры. Тады ж археолагі знайшлі там сляды больш позняй культуры — зарубінецкай, але не паглыбляліся ў вывучэнне гэтага перыяду. Яе пачалі вывучаць толькі 12 год таму: Веткаўскі музеем стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава аднавіў Паўднёва-Беларускую экспедыцыю ў супрацы з расійскім Эрмітажам.
Працяг па спасылцы.