Новае расследаванне «Бюро» — «Рускі свет з дастаўкай дадому»У самым цэнтры Мінска працуе Дом Масквы …

Мінск Навіны

Новае расследаванне «Бюро»«Рускі свет з дастаўкай дадому»

У самым цэнтры Мінска працуе Дом Масквы — фармальна культурна-дзелавы цэнтр, а фактычна адна з пляцовак расійскай мяккай сілы ў Беларусі.

Пад дахам Дома Масквы ў Мінску рэгулярна праходзяць прапагандысцкія мерапрыемствы і збіраюцца пракрамлёўскія актывісты накшталт удзельнікаў «Руху Саюз».

«Бюро» атрымала доступ да ўцечкі з больш як 270 тысяч лістоў Маскоўскага дома суайчынніка. Дакументы паказваюць, як маскоўскія ўлады будуюць у Беларусі ўласную сетку ўплыву — і не толькі праз Лукашэнку.

Мы разабраліся, хто прасоўвае «рускі свет» у Беларусі, як гэта працуе і колькі Масква на гэта траціць.

Падрабязней чытайце на сайце «Бюро»

Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт