
Парада Аляксандра Мілінкевіча беларусам.
З гэтай вайны мы маем выйсці больш адказнымі. Трэба адраджаць ідэнтычнасць, мову, культуру, праўдзівую гісторыю — мы ж бачым, як гэта ўмацавала дух украінцаў, асабліва пасля анексіі Крыма! Важна, каб да моманту сыходу дыктатуры мы ўжо былі гатовыя вызначыцца, да чаго імкнёмся, якое наша месца ў гэтым свеце. Новай уладай не можа быць «хто заўгодна, абы не Лукашэнка». Яна мусіць быць прабеларускай.