Да Маршу годнасці далучацца Rhythms of Resistance!Ужо ў гэтую нядзелю, 9 жніўня, падчас Маршу да Дн…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Да Маршу годнасці далучацца Rhythms of Resistance!

Ужо ў гэтую нядзелю, 9 жніўня, падчас Маршу да Дня годнасці беларусаў разам з намі будуць бубначы міжнароднага калектыву Rhythms of Resistance.

Гэтыя музыкі ўжо неаднаразова падтрымлівалі беларускія акцыі і мерапрыемствы ў Вільні, дапамагаючы сваімі рытмамі ствараць атмасферу адзінства, салідарнасці і мірнага супраціву.

Іх энергія будзе суправаджаць марш і нагадваць, што голас свабоды гучыць гучна нават тады, калі яго спрабуюць заглушыць.

Далучайцеся да Маршу годнасці беларусаў! Разам мы яшчэ раз пакажам, што мы ёсць, мы разам і мы працягваем барацьбу за свабодную Беларусь

Нядзеля 9 жніўня
14:00
Кафедральная плошча – Варта Святла ля Амбасады Беларусі