«Ніхто не зможа выкрэсліць з падручнікаў гісторыі той подзвіг, які зрабілі вы». Выступ Арцёма Брухан…

Мінск Навіны

«Ніхто не зможа выкрэсліць з падручнікаў гісторыі той подзвіг, які зрабілі вы». Выступ Арцёма Брухана падчас Дня Годнасці

Сёння падчас выступу ў межах Дня Годнасці ў Варшаве спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан падкрэсліў гістарычнае значэнне 2020-га года для Беларусі і падзякаваў тым, хто працягвае змагацца:

«Як гісторык па адукацыі я сёння раніцай падумаў пра тое, што 2020 год ужо стаў нацыянальным міфам для беларусаў. Ён стаў у адзін шэраг з паўстаннем Кастуся Каліноўскага, з абвяшчэннем незалежнасці БНР, з незалежнасцю Рэспублікі Беларусь.

Ужо ніхто і ніколі не зможа выкрэсліць з падручнікаў гісторыі той подзвіг, які зрабілі вы, тыя, хто працягвае змагацца, тыя, хто ўпершыню выйшлі ў 2020-м годзе і тыя, хто разумеюць, што незалежная дэмакратычная Беларусь – гэта тое, чаго хочуць усе беларусы.

І нягледзячы на тое, што старыя дзяды спрабуюць гэты час трохі адцягнуць, але адмяніць працэс таго, што Беларусь будзе сапраўды незалежнай, сапраўды дэмакратычнай і сапраўды вольнай немагчыма.

Калі кожны з нас будзе мець магчымасць абіраць шлях для сваёй краіны і разам мы прывядзем яе да таго, калі яна будзе сапраўды еўрапейскай незалежнай Беларуссю. Гэты час настане.

Можа трохі сёння складана. Можа хтосьці кажа, я стаміўся, хочацца ўжо неяк заняцца сваім жыццём, але дзякуй усім вялікі тым, хто прыйшлі сёння, хто можа не змог сёння прыйсці, але працягвае глядзець незалежныя медыя, пісаць каментары і працягвае даведвацца, што адбываецца ўнутры краіны і перадаваць гэтую інфармацыю, бо кожны з нас, маленькі крок, маленькае дзеянне прывядзе да таго, пра што мы марылі ў 2020-м годзе – дэмакратычнай незалежнай Беларусі.

Жыве Беларусь».