
Сябры, дзень годнасці прыходзіцца на дзень народзінаў Ларысы Геніюш – фантастычнай паэткі і вялікай жанчыны з няпростым лёсам. Таму вось вам сімвалічны верш.
Беларусь маю зноў закавалі,
толькі путы навокал зьвіняць.
Гіне юнасьць на шэрым Урале,
але праўды – яе не скаваць!
Яе нельга апутаць дратамі,
зь цемры ў неба крыніцаю б’е,
яна ў нас, яна зь вернымі, з намі,
верце ў праўду, будзіце яе!
За яе непахісна і дружна
рвіце жудасьць кайданаў і крат,
за яе падымайце аружжа,
за свабоду, за сонца для хат!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!
Беларусь маю зноў закавалі,
толькі путы навокал зьвіняць.
Гіне юнасьць на шэрым Урале,
але праўды – яе не скаваць!
Яе нельга апутаць дратамі,
зь цемры ў неба крыніцаю б’е,
яна ў нас, яна зь вернымі, з намі,
верце ў праўду, будзіце яе!
За яе непахісна і дружна
рвіце жудасьць кайданаў і крат,
за яе падымайце аружжа,
за свабоду, за сонца для хат!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!