У Беларусі ствараецца новая дэсантна-штурмавая брыгада. Яна атрымае нумар 37 і размесціцца пад Гомел…

Мінск Навіны

У Беларусі ствараецца новая дэсантна-штурмавая брыгада. Яна атрымае нумар 37 і размесціцца пад Гомелем, за 40 км ад мяжы з Украінай.

— Ужо сфарміраваны шэраг вайсковых часцей і падраздзяленняў, прызваны асабовы склад, набраныя афіцэры. Ідзе планавая падрыхтоўка да прымянення па прызначэнні, — расказвае пра новую брыгаду камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Аляксандр Ільюкевіч.

Да канца года плануецца сфарміраваць падраздзяленні баявой падтрымкі, артылерыі, супрацьпаветранай абароны і разведкі. Месца пастаянняй дыслакацыі брыгада зойме ў наступным годзе.

Цяпер у Беларусі тры дэсантна-штурмавыя брыгады: у Віцебску, Брэсце і Мар’інай Горцы.