Тадэвуш Кандрусевіч ляжыць у лякарні праз праблемы з сэрцам. Як паведамляе @katolik_life, 80-гадовы …

Мінск Навіны

Тадэвуш Кандрусевіч ляжыць у лякарні праз праблемы з сэрцам. Як паведамляе @katolik_life, 80-гадовы каталіцкі арцыбіскуп-эмерыт ужо адчувае сябе нашмат лепш, чым на пачатку тыдня. А на наступным тыдні чакае выпіскі.

25 ліпеня Кандрусевіч збіраўся наведаць парафіяльнае свята ў Новалукомлі. Аднак не змог гэтага зрабіць. Ён перадаў у парафію віншавальны ліст, адкуль і стала вядома пра яго стан здароўя.

Праз тое, што святар мусіць знаходзіцца пад наглядам дактароў, былі адмененыя і наступныя яго планы.