Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск 1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шаціла…

Мінск Навіны

Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск
 
1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шацілавічы) пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі. У горадзе ёсьць помнік Раману Шацілу (на здымку). Гэта першы жыхар Шацілавічаў, вядомы паводле пісьмовай крыніцы (1560 год), меў у карыстаньні маёнтак Шацілінскі Востраў.
 
Яшчэ ў 1980-я мясцовая гістарычна-культурная суполка «Поўня» зьвярталася да камуністаў з просьбай вярнуць Сьветлагорску гістарычную назву, але прапанову адкінулі.
 
Сьветлагорск — не ўнікальная назва. Такі ж горад ёсьць у Калінінградзкай вобласьці Расеі. І там гэта таксама прыдуманая камуністамі назва, бо да 1947 году ён называўся Раўшэн.
 
Зь беларускага Сьветлагорску паходзіць шмат вядомых асобаў, а найбольш знаны — нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі.

Больш падзей 29 ліпеня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/omLGe