
17 будынкаў ужо знеслі: як змяняецца Пішчалаўскі замак
У Менску працягваецца маштабная рэканструкцыя Пішчалаўскага замку, дзе дзесяцігоддзямі месцілася знакамітая Валадарка.
Будаўнікі ўжо дэмантавалі 17 старых будынкаў, пачалі ўзводзіць новыя аб’екты.
«Аб’ект мае 200-гадовую гісторыю і ёсць гістарычна-культурнай каштоўнасцю. Пасля маштабнай рэканструкцыі тэрыторыя Пішчалаўскага замку ператворыцца ў шматфункцыйны культурніцкі комплекс, інтэграваны ў гарадское асяроддзе»,
– абяцае «Менскбуд».