
Ужо сёньня: 15 гадоў з дня сьмерці кардынала Казімера Сьвёнтка
21 ліпеня 2011 году памёр Казімер Сьвёнтак, мітрапаліт Менска-Магілёўскі (1991—2006), першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі.
За савецкім часам Сьвёнтак быў 10 гадоў (1944—1954) вязьнем сталінскіх лягераў у Сыбіры. Вярнуўся ў 1954-м у Пінск і пачаў служыць у францысканскім касьцёле. Адмовіўся выяжджаць у Польшчу. Не атрымаўшы рэабілітацыі, усё жыцьцё пісаў у анкетах, што мае судзімасьць.
Кардынал Сьвёнтак у 1993 годзе быў ініцыятарам канцэпцыі мэмарыялізацыі Курапатаў, якую падпісаў на яго даручэньне ксёндз Завальнюк.
Казімер Сьвёнтак пахаваны ў Пінскім катэдральным саборы Ўнебаўзяцьця Дзевы Марыі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/3DjGp