Беларусаў затрымліваюць за допісы ў Threads і TikTok. Пра гэта расказаў афіцыйны прадстаўнік Следчаг…

Мінск Навіны

Беларусаў затрымліваюць за допісы ў Threads і TikTok. Пра гэта расказаў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Аляксандр Сухадольскі.

Ён сцвярджае, што ўжо ёсць факты не толькі пачатых крымінальных справаў, але і “прыцягнення вінаватых да крымінальнай адказнасці”. Людзям інкрымінуюць артыкулы аб распальванні сацыяльнай варожасці і варожасці, а таксама заведама ілжывыя паведамленні аб небяспецы.

А Наталля Сахарчук з МУС заявіла, што міліцыя ўважліва сочаць за допісамі ў сацсетках і за любы каментар у Threads да карыстальніка можа прыйсці ГУБАЗіК.

“Думаць трэба галавой, што ты пішаш”, — парыстрашыла беларусаў міліцыянерка.