У жылым доме ў Мінску адбыўся выбух: 6 чалавек загінулі, трое ў рэанімацыі
17 снежня а 03.35 ночы на нумар 112 ад відавочцаў паступілі паведамленні аб выбуху і загаранні кватэры па адрасе бульвар Шаўчэнкі, 4 у Мінску, паведамляе МНС. На другім паверсе адбывалася гарэнне адкрытым полымем, моцнае задымленне, людзі з вокнаў кватэраў прасілі аб дапамозе.
На месцы пажару ў падпаленых кватэрах былі знойдзеныя целы 6 чалавек, сярод іх дзіця. Ратавальнікі эвакуявалі з жылога дома больш за 20 чалавек. Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца.