Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў выйшлі на волю. Яны цалкам адбылі тэрміныПра гэта паведа…

Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў выйшлі на волю. Яны цалкам адбылі тэрміны

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Анатоль Лябедзька. У красавіку 2021 года іх асудзілі да трох гадоў калоніі за «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак» і абразы прадстаўнікоў улады і суддзі.

Сяргей Пятрухін адбываў тэрмін у калоніі «Віцьба», а Кабанаў — адразу ў наваполцкай калоніі, а потым яго перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму.