У Брэсцкай крэпасці пачалі разбіраць завалы былога кляштара бернардзінак XVII стагоддзя.У Брэсцкай …

Мінск Навіны

У Брэсцкай крэпасці пачалі разбіраць завалы былога кляштара бернардзінак XVII стагоддзя.

У Брэсцкай крэпасці працягваюцца работы па кансервацыі руін былога ўпраўлення Брэсцкага ваеннага шпіталя №2396, якое размяшчаецца ў будынку былога кляштара бернардзінак XVII стагоддзя на Валынскім умацаванні.

У чэрвені спецыялісты распачалі маштабную расчыстку памяшканняў першага паверха і перакрыццяў над падваламі ад завалаў. Для бяспекі ў найбольш аварыйных участках падвалаў усталявалі часовыя апоры на перыяд правядзення работ.

Таксама вядзецца сартаванне старадаўняй цэглы, знойдзенай падчас расчысткі. Яе плануюць выкарыстаць пры наступнай рэстаўрацыі.