Беларусь пераўтвараецца ў расейскую бензакалонку. За год пастаўкі бензіну ў РФ выраслі ў 140 разоўЗ…

Мінск Навіны

Беларусь пераўтвараецца ў расейскую бензакалонку. За год пастаўкі бензіну ў РФ выраслі ў 140 разоў

За чэрвень туды завезлі найменш 141 тысячы тон паліва, што ў 2,4 раза больш, чым за ўвесь травень. А ўсяго год таму пастаўкі ў Расею складалі ўся 1 тысячу тонаў у месяц.

Частку бензіну, якая першапачаткова прызначалася для экспарту ў краіны Цэнтральнай Азіі, перанакіравалі ў Расею, дзе пасля ўдараў па нафтаперапрацоўчых заводах узнік востры дэфіцыт паліва. У многіх рэгіёнах давялося ўводзіць абмежаванні на продаж бензіну, а на АЗС выстройваліся вялікія чэргі.

Праўда, доўга падтрымліваць такі ўзровень паставак Беларусь наўрад ці зможа: эксперты ацэньваюць экспартныя магчымасці беларускіх НПЗ прыкладна ў 150–170 тысяч тон у месяц, максімум – каля 200 тысяч. Чэрвеньскія аб’ёмы ўжо амаль уперліся ў гэтую мяжу.

Падрабязнасці — па спасылцы

Чытаць з Беларусі