​МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ14 снежня прамінуў год ад прысуду . Больш за 2,5 гады за кратамі, больш за 4 меся…

МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
14 снежня прамінуў год ад прысуду . Больш за 2,5 гады за кратамі, больш за 4 месяцы ў адзіночцы 1х3 метры.
***
Уладзімір Некляеў
“Мікола Статкевіч… Гэта даўно ўжо не проста імя – сімвал змагання. Ён з вядомага, слаўнага роду старажытнай беларускай шляхты, афіцэр, рыцар, які ні ў чым і ніколі не паступіўся кодэксам гонару і годнасці, верны сын Беларусі, гатовы ахвяраваць дзеля Айчыны асабістай свабодай, жыццём, чалавек неверагоднай моцы характару і мужнасці, чыстага сумлення… – і за ўсё гэта яго на 14 гадоў у турму! І гэта пасля 8 гадоў, якія ён ужо адбыў за кратамі! І калі гэта не помста за нязломнасць, за мужнасць, за гонар і годнасць, тады што гэта такое?..
Цябе не зламалі! Твой дух на муку не змалолі!
Праз Плошчу, праз краты ты крочыш дарогай да Волі!
Па гэтай дарозе гісторыі коціцца кола…
І прыйдзе твой час – і твая перамога, Мікола!”

Можна пісаць афіцыйныя запыты ў калонію па электроннай пошце: [email protected]
Кожны можа запытацца і пра стан здароўя зняволенага Мікола Статкевіч , і пра тое, чаму да яго не даходзяць вашы лісты.

Падтрымаць палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу