
У палітвязня Васіля Верамейчыка, імаверна, быў інфаркт
Жонка былога добраахвотніка Васіля Верамейчыка паведаміла, што ў яго сур’ёзныя праблемы з сэрцам — піша “Наша Ніва”. Паводле незалежнага доктара, прызначанае яму лячэнне характэрнае для пацыентаў пасля інфаркту або пры вельмі высокай рызыцы яго развіцця.
Нягледзячы на гэта, замест запланаванай аперацыі палітвязня адправілі ў ШІЗА, а пасля – у ПКТ, дзе атрымаць своечасовую медычную дапамогу яшчэ складаней. Родныя паведамляюць, што яго ўжо ўключылі ў гуманітарны спіс палітвязняў, якія патрабуюць тэрміновага вызвалення праз стан здароўя.