Як падтрымаць Украіну і беларускіх добраахвотнікаў у вайне з Расіяй

Мінск Навіны

Як падтрымаць Украіну і беларускіх добраахвотнікаў? 

Паўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны працягваецца ўжо больш за 1500 дзён. Увесь гэты час беларусы працягваюць дапамагаць Украіне — на фронце, у валанцёрскай працы, гуманітарных місіях і медыцынскай дапамозе. 
Кожны з нас можа падтрымаць тых, хто абараняе свабоду і незалежнасць Украіны. Нават невялікі данат — гэта ўклад у дапамогу людзям, якія штодня рызыкуюць жыццём дзеля свабоды Украіны і Беларусі.

Падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў:
Полк Каліноўскага, Збор для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне;
Падтрымка Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу;
Беларуска-ўкраінскі цэнтр «Сустрэча»;
Падтрымка ўкраінцаў — былых палітвязняў;
Збор на стаматалагічную дапамогу беларускім ветэранам-добраахвотнікам;
Дапамога добраахвотніку Уладзіславу Салаўю (у гэтым зборы ўжо паўдзельнічала і Святлана Ціханоўская падчас візіту ва Украіну);
Актуальныя патрэбы Палка Каліноўскага;
Збор для тактычнай групы Крыўцова.

Калі ласка, памятайце пра сваю бяспеку і не рабіце данаты з беларускіх картак, а таксама калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. Далучайцеся да падтрымкі, калі для вас гэта бяспечна.