
Пасля навальніц у Беларусь ідзе спякота да +30
На аўторак, 19 траўня, сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі праз высокую тэмпературу.
Месцамі магчымыя кароткія дажджы, навальніцы, а ўначы і раніцай — туман. Удзень будзе ад +16°С на паўночным захадзе да +30°С на ўсходзе краіны.
20 і 21 траўня надвор’е застанецца няўстойлівым: магчымыя дажджы і навальніцы, але спякота месцамі таксама захаваецца — да +29…+30°С.
Падрабязнасці — па спасылцы