ЗБОР НА АРГАНІЗАЦЫЮ МІТЫНГУ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ 21 ТРАЎНЯ Ў ВІЛЬНІ У чацвер, 21…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЗБОР НА АРГАНІЗАЦЫЮ МІТЫНГУ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ 21 ТРАЎНЯ Ў ВІЛЬНІ

У чацвер, 21 траўня, беларусы Вільні рыхтуюць вялікі мітынг салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

У гэты дзень мы хочам яшчэ раз нагадаць свету пра людзей, якія застаюцца за кратамі за свае перакананні, словы, музыку, журналістыку, актывізм і любоў да свабоды.

Для падрыхтоўкі мерапрыемства арганізатары звяртаюцца з просьбай падтрымаць мітынг фінансава.

Мінімальна неабходная на дадзены момант сума — 1520 еўра.

Сродкі пойдуць на:

— 680 € — гарадскую рэкламу да Дня салідарнасці з палітвязнямі
— 300 € — друкаваныя матэрыялы
— 350 € — выраб новага банера, прысвечанага палітвязням
— 120 € — транспартныя выдаткі
— 70 € — канцылярскія тавары і арганізацыйныя патрэбы

Любая падтрымка зараз вельмі важная!

Толькі разам мы можам працягваць гучна гаварыць пра палітвязняў і не дазволіць свету забыць пра Беларусь!

https://dapamoga.org/be/donations/may-21-solidarity-rally-belarus-political-prisoners

Збор на арганізацыю мітынгу салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 мая — Dapamoga

21 мая ў Вільні пройдзе вялікі мітынг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Дапамажыце сабраць 1520 € на арганізацыю мерапрыемства — гарадскую рэкламу, друкаваныя матэрыялы, новы банер і арганізацыйныя выдаткі.