Дзень палітвязняў у Беларусі: актуальная статыстыка
21 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасці з палітзняволенымі — дата, ініцыяваная «Вясной» у памяць пра палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі ў 2021 годзе. Сёння ў Беларусі як мінімум 841 чалавек застаецца за кратамі па палітычных матывах.

За апошнія пяць гадоў праз палітычны пераслед прайшлі тысячы беларусаў, а мінімум дзевяць палітвязняў памерлі ў зняволенні. Былыя вязні працягваюць распавядаць пра катаванні, збіванні, утрыманне ў ШІЗА, пастаянны ціск і нечалавечыя ўмовы. У Дзень палітвязняў праваабаронцы нагадваюць: за кожнай лічбай стаіць чалавечае жыццё, а катаванні і жорсткае абыходжанне не могуць мець апраўдання.
«Вясна» публікуе інфаграфіку з актуальнымі лічбамі пра палітвязняў.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/120302