21 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасці з палітзняволенымі

Мінск Навіны

21 траўня ў Беларусі — Дзень салідарнасці з палітзняволенымі. У гэты дзень у 2021-м у шклоўскай калоніі загінуў палітвязень Вітольд Ашурак.

“Праз пяць гадоў смутак ад гібелі Вітольда Ашурка не праходзіць, толькі робіцца менш вострым. І штодня дадаецца трывога з-за няспынных рэпрэсій. Але гісторыя вучыць: нішто не вечнае ні дыктатура, ні страх, ні турмы, і адплата непазбежная для злачынцаў супраць чалавечнасці.
Мы горача чакаем гэты час і ніколі не прызвычаімся да несправядлівасці.

Беларусь без палітвязняў наша мара і наша патрабаванне”, вядзецца ў звароце суполкі беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты”.