
8 траўня 1943 году ў Налібаках на Стаўпеччыне партызаны забілі больш за сотню мірных жыхароў: https://smarturl.click/EYVZ
«Кулі затрымаліся на процілеглай сьцяне, некалькі сантымэтраў над нашымі галовамі. (…) З-за вокнаў далятаў крык: “Давай, давай, вперёд!”. Мама падбегла да вакна і загаласіла: “Вёска гарыць!”. Я выбег у споднім на падворак. Над вёскай і мястэчкам дым. Лямант у нашых суседзяў Лукашэвічаў.
Два ўзброеныя чалавекі выводзяць з хаты Караля. За мужам бяжыць жонка Поля, за ёй бацькі. Людзі даводзяць Караля да гумна. Гучаць два сухія стрэлы зь пісталета»
Спачатку ў справаздачах паведамлялася, што ахвяры — гэта 200 паліцыянтаў. Пазьней яны сталі немцамі, а лічба вырасла да 400. А насамрэч аніводзін немец тады ня быў забіты.