Хакерская атака пашкодзіла Kamunikat, найстарэйшую беларускую інтэрнэт-бібліятэку

Мінск Навіны

Атака на Kamunikat

Kamunikat – найстарэйшая беларуская інтэрнэт-бібліятэка, што сабрала больш за 70 тысячаў кніг, газетаў і часопісаў. Хакерская атака знішчыла шмат звестак, але інтэрнэт-бібліятэка не здаецца і абяцае адбудаваць незалежны архіў беларускай культуры – паведамляе Белсат.

Ва ўмовах узмацнення рэпрэсій супраць беларускай культуры і мовы Kamunikat.org быў не толькі бібліятэкай, але і інструментам абароны культурнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, а таксама платформай, якая падтрымлівае свабодны доступ да ведаў і незалежнай творчасці. Хакерская атака чарговы раз пацвердзіла, што “Камунікат” – гэта важны культурніцкі праект, які як соль у воку для спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі. Будзем змагацца і адбудуем адзін з найважнейшых незалежных архіваў беларускай культуры!

– напісаў заснавальнік Яраслаў Іванюк.

Навіна прысвячаецца асабліва гэтым новым палітычным актывістам, якія паўтараюць “ну какая разница” адносна пытання культуры.