Свята-Елісавецкаму манастыру забаранілі праводзіць выставу зброі на 9 траўня ў Мінску

Мінск Навіны

Свята-Елісавецкаму манастыру забаранілі праводзіць выставу зброі на 9 траўня.

Мінскі манастыр, як паведамляе «Хрысціянская візія», штогод гучна адзначае Дзень Перамогі і не раз трапляў у скандалы праз прарасійскія і мілітарысцкія элементы ў сваіх імпрэзах. Цяпер гэтую практыку спрабуюць аформіць яшчэ больш сістэмна: з восені мінулага года на базе мужчынскага падвор’я ў вёсцы Лысая Гара будуюць музейны комплекс «Отечество».

Праграма на 9 траўня ўжо апублікаваная. У ёй застаюцца элементы прарасійскага цырыманіялу: «Бессмертный полк», а таксама мілітарызаваныя прадстаўленні — навучанне рубцы шашкай, «міннае поле», кіданне гранат і «казачыя забавы».

Аднак, як прызналася адна з арганізатарак, манахіня Марфа, сёлета вайскоўцам дазволілі прыехаць на свята толькі без зброі — з узорамі радыёстанцый і адзення.