Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае дзяцей і «фэйкавых» ветэранаў для прапаганды Другой сусветнай вайны

Мінск Навіны

Дзеці і «фэйкавыя» ветэраны як рэквізіт прапаганды

Жывых удзельнікаў баявых дзеянняў Другой сусветнай вайны ў Беларусі засталіся адзінкі. Але рэжыму Лукашэнкі, які пабудаваў ледзь не ўсю сваю ідэалогію вакол тэматыкі той вайны, трэба штогод даводзіць, што гэтая самая ідэалогія яшчэ моцна трымаецца на нагах.

Таму ў ход ідуць бруднаватыя прыёмы: выкарыстоўваюць і дзяцей, і ваенных пенсіянераў, у якіх ад «удзелу» ў Другой сусветнай – хіба што дата нараджэння…