У калоніі «Ваўчыныя норы» ціснуць на зняволеных праз Viber-чатыУ івацэвіцкай калоніі №22 «Воўчыя но…
14.04.2026Мінск Навіны

У калоніі «Ваўчыныя норы» ціснуць на зняволеных праз Viber-чаты
У івацэвіцкай калоніі №22 «Воўчыя норы» адміністрацыя масава цісне на зняволеных і прымушае тэлефанаваць дамоў і патрабаваць ад родных выйсці з Viber-чата. У ім некалькі соцень чалавек абменьваліся інфармацыяй пра правілы жыцця ў калоніі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, вязням намякалі на магчымыя наступствы, калі высветліцца, што іхныя родныя застаюцца ў такіх супольнасцях. Найхутчэй гаворка ішла пра пагрозы ШІЗА пасля праверак тэлефонаў, хоць пакуль пра такія выпадкі не паведамлялася.
Чат пад назвай «Вместе проще» выдалілі раніцай 14 красавіка пасля таго, як сілавікі вызначылі яго адміністратара. Пры гэтым сам чат не ўваходзіў у спіс «экстрэмісцкіх», а яго закрыццё фактычна адбылося «па просьбе зняволеных».
Падобныя супольнасці ў гэтай калоніі існавалі і раней — іх стваралі сваякі асуджаных, у тым ліку ўдзельнікі ініцыятывы «Маці 328».