
Кіраўніком вядомага менскага тэатру стаў сілавік
Дырэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек у Менску прызначылі 49-гадовага Вячаслава Леаненку, які раней служыў у міліцыі. Пра яго мінулае ўдалося высветліць праз «Кіберпартызанаў» — піша «Зеркало».
Ён скончыў Акадэмію МУС, працаваў крыміналістам і даслужыўся да звання маёра, а пасля звальнення перайшоў у сферу аховы ў гандлёвых сетках. У 2023 годзе ён раптам з’явіўся ў структуры «Белай Русі», а ўжо ў студзені 2024-га стаў намеснікам дырэктара тэатра.
Цяпер узначаліў установу, дзе апошнія гады сапраўдны ажыятаж: квіткі на пастаноўкі часта разбіраюць на месяцы наперад.
Выглядае, што той самы наратыў пра культурных «міліцыянтаў-тэатралаў», пра якіх у канцы 2010-х любілі расказваць начальнікі сілавікоў, урэшце даў плён — міліцыя цяпер сапраўды дабралася і да кіравання тэатрамі