Выбары ў КР: Лёсаванне ШІ і падрыхтоўка да галасаванняВыключна для парадку: Штучны інтэлект правёў л…

Выбары ў КР: Лёсаванне ШІ і падрыхтоўка да галасавання

Выключна для парадку: Штучны інтэлект правёў лёсаванне выбарчых спісаў. На агульным пасяджэнні Выбарчай камісіі быў вызначаны парадак выбарчых суб’ектаў у спісе.

Парадкавыя нумары спісаў:

1. «Ваш Голас» — 19 чалавек (лідар — Андрэй Колас).

2. «Еўрапейскі выбар» — 17 чалавек (лідар — Валер Мацкевіч).

3. «Хватит Бояться!» — 13 чалавек (лідарка — Таццяна Мартынава).

4. Рух «Воля» — 28 чалавек (лідар — Мікіта Забуга).

5. «Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 22 чалавекі (лідар — Мікалай Казлоў).

6. «Наступ» — 13 чалавек (лідарка — Лізавета Пракопчык).

7. «ЗАКОН і Правапарадак» — 12 чалавек (лідар — Сяргей Макар).

8. Блок беларускі палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» — 12 чалавек (лідар — Юрась Зянковіч).

9. Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» — 38 чалавек (лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч).

Афіцыйныя рашэнні атрымалі ўсе 9 спісаў. Усяго на 80 месцаў у складзе беларускага протапарламента прэтэндуюць 174 чалавекі.

Назіранне за выбарамі

Выбарчая камісія накіравала запрашэнні міжнародным суб’ектам. Ужо атрыманы пацверджанні ад:

Міжпарламенцкай групы пад кіраўніцтвам Федэрыка Пеці. Яго каманда назірала за мінулымі выбарамі ў КР і рыхтавала вялікую справаздачу па выніках.

— Палітолага Яўгена Магды як прадстаўніка ўкраінскага боку.

Рэгламент назірання ўжо апублікаваны на сайце КР і на платформе «Тры Сланы».

Платформа «Тры Сланы» і платформа для галасавання:

Платформа для галасавання гатова да запуску і будзе дасяжная для правядзення тэхнічных тэстаў ужо ў сярэдзіне красавіка. Усе выбарчыя суб’екты абавязаны зарэгістравацца на платформе «Тры Сланы», якая будзе звязана з платформай для галасавання. На «Трох Сланах» ужо ёсць спісы «Еўрапейскі выбар» і «Закон і правапарадак».

У кожнага спіса будзе магчымасць прэзентаваць сваю праграму і камунікаваць з выбаршчыкамі напрамую праз платформу.

Калі вы ў Беларусі, заходзьце на «Тры Сланы» па гэтай спасылцы (не забывайце чысціць гісторыю і закрываць укладкі).

Галасаванне запланавана на 11–17 траўня.