
Моладзь у Беларусі жыве без адчуваньня катастрофы, але няма й адчуваньня спакою — дасьледаваньне: https://smarturl.click/0BXD8
Для беларускай моладзі крызіс ужо даўно не выключэньне, а проста фон жыцьця. Звонку – вучоба, праца, звычайны побыт, але ўнутры ў многіх пастаянная трывога, таму замест вялікіх мараў усё часьцей выбіраюць стабільнасьць, здароўе і запасны «плян Б».
Галоўнае, што сёньня вызначае настрой, – жаданьне знайсьці баланс паміж бясьпекай, свабодай і нармальным жыцьцём.
Толькі меншасьць цьвёрда плянуе выехаць зь Беларусі. Але каля паловы дапускае такую магчымасьць.