Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для спэцслужбаў Лукашэнкі: https:/…

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для спэцслужбаў Лукашэнкі: https://smarturl.click/aRn4X

«Шчыра, я ня думаў, што ўсё так павернецца. Калі я даведаўся, што прапагандысцкаму каналу гэта прыйшло, шчыра, я б не хацеў гэта ўсё паўтарыць. Я ніколі ня думаў, што так пападуся. Я выступаю як чалавек з Украіны, зарэкамэндаваць сваю краіну з такога гнілога боку не хацелася б»

Назаўтра пасьля Дня Волі ў Вільні дзяржаўная прапаганда Беларусі паказала кадры з тварамі ўдзельнікаў акцыяў і пагрозамі ў іх адрас.

А мы высьветлілі, што гэтыя відэа зьнялі ўкраінскія студэнты, якія атрымалі замову праз ананімны акаўнт, нібыта зьвязаны з журналістамі «Новой газеты Европа».