
ЗША здымаюць санкцыі зь «Белінвэстбанку», Банку разьвіцьця Беларусі і Міністэрства фінансаў
Таксама з усіх санкцыйных сьпісаў выключаныя Беларуская калійная кампанія і «Беларуськалій», перадае «Пул Першага» з спасылкай на словы Джона Коўла.
На пытаньне, празь які час будуць скасаваныя санкцыі Джон Коўл адказаў:
«Мы навучыліся рабіць гэта хутчэй. Перад тым як наведаць Менск і прыехаць сюды зь візытам, мы правялі пашыраныя перамовы зь Міністэрствам фінансаў ЗША ды іншымі амэрыканскімі структурамі, якія адказваюць за прымяненьне санкцый. Я запэўніваю вас, што гэтым разам усё адбудзецца значна хутчэй».