Мікалай Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!«Радуемся разам з роднымі вы…

Мікалай Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!

«Радуемся разам з роднымі вызваленых і сумуем разам з тымі, хто пакуль не дачакаў сваіх любімых, сваіх каханых на волі. Самых небяспечных яны аддаюць апошнімі. Небяспечных — тых, хто, па меркаванні рэжыму, захаваў годнасць і прагу свабоды для нашай краіны. Сіл вам і мужнасці дачакаць. Мы — з вамі.

Мы ўдзячныя ўрадам дэмакратычных краін, усім, хто спрычыніўся да вашага вызвалення!

Веру, што і ўсе беларусы дачакаюць Свабоды», — напісаў Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале @statkevichm.