Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»Гітанас Наўседа зая…

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»

Гітанас Наўседа заявіў, што «спрабаваў пераканаць» спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла, што «трэба быць вельмі асцярожнымі, размаўляючы з беларускім дыктатарам».

Рэальныя дзеянні Лукашэнкі, мяркуе Наўседа, паказваюць, што той «ні на ёту не набліжаецца да Захаду».

Намаганні ЗША па вызваленні беларускіх палітвязняў «заслугоўваюць пахвалы», аднак Лукашэнка «выкарыстоўвае і гэтае пытанне ў сваіх мэтах»: «Бачачы, што яму выгадна гандляваць вызваленнем палітвязняў і разлічваць на выгаду ў іншых сферах, ён, наадварот, атрымлівае матыў саджаць у турмы яшчэ больш людзей, каб у будучыні мець гэты рычаг для атрымання яшчэ большай выгады. Гэта, я б сказаў, замкнёнае і вельмі заганнае кола», цытуе Наўседу Літоўскае грамадскае тэлебачанне.