З нагоды вызвалення чарговай групы палітвязняў.
Вітаю вас на волі! Вы – гонар і сумленне нашай нацыі.
Марына і я радуемся разам з роднымі вызваленых і сумуем разам з тымі, хто пакуль не дачакаўся сваіх любімых, сваіх каханых на волі. Самых небяспечных яны аддаюць апошнімі. Небяспечных – тых, хто, па меркаванню рэжыма, захаваў годнасць і прагу свабоды для нашай краіны. Сіл вам і мужнасці дачакацца. Мы – з вамі.
Мы ўдзячныя ўрадам дэмакратычных краін, усім, хто спрычыніўся да вашага вызвалення!
Веру, што і ўсе беларусы дачакаюцца Свабоды.
Мікалай Статкевіч