«Па прычынах, якія ад нас не залежаць»Гэтым летам не будзе аднаго з найбуйнейшых у Беларусі фестыва…

«Па прычынах, якія ад нас не залежаць»

Гэтым летам не будзе аднаго з найбуйнейшых у Беларусі фестываляў Lidbeer. Пра гэта напісала кампанія-арганізатар «Лідскае піва»

«З сумам і шкадаваннем паведамляем, што фестываль Lidbeer сёлета не адбудзецца. <…> Як прынята гаварыць у такіх выпадках, фестываль не адбудзецца па прычынах, якія ад нас не залежаць»,

– паведамляе кампанія.

Раней пра скасаванне сёлетняй імпрэзы заявілі арганізатары фестывалю WOSTRAU. Яны патлумачылі гэта новымі зменамі ў заканадаўстве і яны не змогуць займацца арганізацыяй на належным узроўні.