У медыя распаўсюджваецца інфармацыя пра шэраг забаронаў для людзей, якія былі памілаваны і засталіся…
Станаўленне на ўлік – практыка, якія датычыцца ўсіх былых палітзняволеных у краіне. Забарона на адкрыцце банкаўскай карткі – практыка, якая ўжываецца ў адносінах да людзей, якія знаходзяцца ў “спісе тэрарыстаў“. Нагадаем, што амаль усе палітзняволеныя ў краіне ўносяцца ў “спіс экстрэмістаў“, а ў некаторых выпадках – і ў “спіс тэрарыстаў“. Але тым не меньш, казаць пра дадатковыя заканадаўчыя абмежаванні мы зможам толькі пасля аналізу сітуацыі і практык у рэальнасці.
Адназначна мы можам на сеняшні дзень адзначыць толькі тры рэчы:
• людзям пры вызваленні пагражаюць зняволеннем за “паўторныя парушэнні”
• некаторым сапраўды аддалі толькі пашпарты на момант выхада (ці будзе далей выдадзена спраўка, пакуль невядома)
• у спраўках пра вызваленне пішуць “освобожден(а) по Указу Президента Республики Беларусь от 19.03.2026 “О помиловании осужденных” освободить от основного наказания с возможностью остаться в Республике Беларусь“.