Малітва за беларуса, загінулага ў баях пад Угледарам, пройдзе ў суботу 11-га лютага а 13:00 у касцёле св.Аляксандра (пл.Трох Крыжоў, Варшава).
Парафія запрашае ўсіх, незалежна ад веравызнання, далучыцца да пахавальнай малітвы за беларуса, які аддаў сваё жыццё, абараняючы Украіну ад агрэсіі.
Эдуард — актывіст «Маладога Фронта», быў затрыманы пасля выбараў 2010 года, 4 гады правёў за кратамі, прызнаны палітвязнем. З 2015 года абараняў Украіну.
Загінуў 26 студзеня ва ўзросце 34 гадоў ад смяротнага ранення, якое атрымаў, прыкрываючы сабой камандзіра.
«Эдуард — шчыры вернік, каталік і мужны чалавек сам па сабе. Адзін з тых людзей, хто з’яўляецца прыкладам для новага пакалення беларусаў», — так пісаў пра яго Павал Севярынец.
Крыніца: Хрысціянская візія