Вітаем сябры!
Прыцягваем Вашую ўвагу да некаторых інфармацыйных аперацый з боку губазіка.
Дваравы рух і чаты раёнаў — адзін з падмуркаў беларускага пратэста. Калі бяспека карыстальнікаў забеспечына правільнымі наладамі, то арыштаваць актывістаў насамрэч вельмі складана.
Куды прасцей правесці інфармацыйную кампанію, накіраваную на дыскрэдытацыя дваравога руху, пратэстных чатаў і каналаў, затрымаць выпадковых людзей і сфабрыкаваць крымільныя справы, нібы гэта былі актывісты ці адміністратары.
Выглядаюць гэтыя спробы па-рознаму:
У чатах раёнаў пытаюцца пра затрыманні ці робяць укіды ў медыя, што былі затрыманы актывісты. Насамрэч часцей за ўсё ці масавых затрыманняў няма, ці затрыманы выпадковыя людзі. А губазік чакае рэакцыі, каб адсочыць, ці ёсць, куды капаць далей.
Бывае, што ў бот каналаў пiшуць нiбыта блізкія палітвязняў. А калі пачынаецца праверка, то “Вясна” ці “Дысыдэнт” даюць інфармацыю, што такіх знаёмых у палітзняволенных няма.
У адказ такі “блізкі” пачынае крыўдзіцца, што інфармацыя праваабаронцаў няверная. На запыт аб прадстаўленні пацверджанняў — практычна адні эмоцыі.
Адна з такіх кампаній завяршылася патрабаваннем абмяняць свайго сябра на адмінаў канала Чыжоўкі, ці, калі гэта “занадта”, выдаліць канал, інакш “іншыя невінаватыя людзі апынуцца за кратамі”.
Але зразумела, што на ніякі абмен маёры насамрэч не пайдуць, і ўсё гэта накіравана на эмацыйны ціск у бок адмінаў раённага канала.
Таму будзьце ўважлівымі, не паддавайцеся на правакацыі карнікаў. Памятайце, што, пакуль у краіне існуюць палітзняволеныя, наша барацьба будзе працягвацца. А “маёры” толькі і могуць, што палохаць і выбіваць паказанні.
Разам пераможам! Жыве Беларусь!
Добры вечар, сябры! Сёння будзе незвычайны пост.
Напісалі нам у бот ад імя дзяўчыны палітзняволенага. Палітзняволены, дарэчы, такі існуе, але ж і Вясна, і Дысідэнты сцвярджаюць, што блізкіх у яго няма.