Белыя Халаты: У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі затапіла аперацыйны блок, частку каштоўнага абста…

Белыя Халаты: У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі затапіла аперацыйны блок, частку каштоўнага абсталявання аднавіць немагчыма

Аб’яднанне незалежных медыкаў са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ў бальніцы прарвала трубу, у выніку чаго заліты вадой увесь аперацыйны блок. Таксама пацярпеў прыёмны пакой і некаторыя палаты.

Аварыю не ўдавалася ліквідаваць цягам некалькіх гадзін. Шкоду ад яе ацэньваюць як “вельмі вялікую” — дарагое абсталяванне, у тым ліку лапараскапічныя стойкі і ШВЛ, рэнтген-абсталяванне, а таксама частка запасаў пратэзаў знішчаныя.

У панядзелак з інспекцыяй у бальніцы чакаюць Ірыну Абельскую.