У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў зь ліку грамадзян Латвіі, два зь іх пасьпелі зьехаць у Б…
19.01.2026Мінск Навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў зь ліку грамадзян Латвіі, два зь іх пасьпелі зьехаць у Беларусь
У Латвіі арыштавалі сама меней трох чалавек, зьвязаных з так званай групай «Балтыйскія антыфашысты»: у яе межах дзейнічала сетка інфарматараў, якія зьбіралі і перадавалі спэцслужбам Расеі інфармацыю аб перамяшчэньні вайсковай тэхнікі, аб ўкраінцах і прыхільніках Украіны ў Латвіі.

«Матэрыялы паказваюць, што „Балтыйскія антыфашысты“ — гэта ня проста група расейскіх заўзятараў. Яны спрабуюць трапіць на заводы па вытворчасьці дронаў у Латвіі, зьбіраць інфармацыю аб перамяшчэньні вайсковай тэхнікі і аб тым, хто робіць ахвяраваньні Ўкраіне ці ходзіць з украінскай сымболікай»
Што вядома пра тых, хто выехаў у Беларусь: https://smarturl.click/OLmqo
Адзін з іх пайшоў працаваць у калгас, а потым яго запрасілі працаваць пазаштатным журналістам у Белтэлерадыёкампаніі. Цяпер яго актыўна выкарыстоўваюць, як сьведку, як нібыта кепска жыць у Эўропе і, у прыватнасьці, у Латвіі, і наадварот, як добра жыць у сацыяльна арыентаванай Беларусі.