
Мінінфарм указвае на небяспеку гульнявой платформы Roblox. У Расіі яе ўжо заблакавалі – а цяпер рыхтуюцца да блакіроўкі і ў Беларусі?
Чыноўнікі лічыць, што на Roblox падлеткі могуць сутыкнуцца з дарослымі, якія выдаюць сябе за дзяцей, кантэнтам са сцэнамі гвалту і сэксуалізаванымі аватаркамі. Таксама там шмат агрэсіўнай рэкламы, якая можа загнаць карыстальнікаў у пазыкі.
Таксама міністэрства бачыць небяспеку ў тым, што з Roblox падлеткі пераходзяць у чаты ў Discord і Telegram. А там іх уцягваюць у мяхлярскую дзейнасць ці проста выцягваюць у іх грошы праз шантаж.