14 студзеня 1926 года нарадзіўся Янка Філістовіч – беларускія дзеяч і ўдзельнік вызвольнага антысаве…
14.01.2026Мінск Навіны

14 студзеня 1926 года нарадзіўся Янка Філістовіч – беларускія дзеяч і ўдзельнік вызвольнага антысавецкага руху. У 1951 г. вярнуўся ў Беларусь з мэтай арганізацыі патрыятычных сіл для барацьбы з саветамі. У 1952 г. камандаваў партызанскай групай, выдаў адзін нумар газеты «Жыве Беларусь!». У верасні 1952 г. Філістовіч быў арыштаваны і расстраляны МГБ. Падчас суду, на якім яго прыгаварылі да смерці, ён заявіў:
Наша ідэалагічная мэта – гэта бараніць чыстыя, гарачыя, уласцівыя беларускай моладзі пачуцці кахання Бацькаўшчыны. Мы ставілі мэтай захаваць у сэрцах нашай моладзі каштоўныя, не сапсутыя чужацкімі ўплывамі элементы, дапамагаючы ёй адшукаць у сабе сілы, загартавацца і пасвяціць сябе роднаму краю. Мы стараліся раскіданай па свеце беларускай моладзі быць шчырымі братамі, падтрымоўваючы дух і паказваючы, што, страціўшы Бацькаўшчыну, але захаваўшы веру ў будучыню, трэба смела глядзець уперад, ведаючы, што праўда пераможа