
99 гадоў таму адбыўся разгром Беларускай сялянска-работніцкая грамады
14 студзеня 1927 года польская паліцыя арыштавала некалькі сотняў сябраў найбуйнейшай беларускай грамадска-палітычнай арганізацыі ў Заходняй Беларусі міжваеннага часу. Сярод арыштаваных былі і дэпутаты польскага Сейма, у тым ліку Браніслаў Тарашкевіч.
Грамада змагалася за сацыяльныя і нацыянальныя правы беларусаў, аб’ядноўвала дзясяткі тысяч людзей, выдавала газеты, падтрымлівала беларускія школы і масавы рух. Аднак праз сувязі з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі ўлады Польшчы абвясцілі арганізацыю падрыўной. Яе лідары былі асуджаныя на гучным працэсе ў Вільні ў 1928 годзе.
Беларуская служба Польскага радыё распавядае пра лёс БСРГ і яе лідараў